Новости проекта
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Голосование
Наш сайт помог найти ответы на Ваши вопросы?
Всего 45 человек
Голосование
Посетители, которые заходят на сайт, чаще всего...
Всего 133 человека

Год малой Радзімы

Дата: 26 апреля в 12:23, Обновлено 26 июня в 17:03

Годам малой радзімы вырашана аб'явіць 2018 год у Беларусі

Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў   на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што прыняцце такога важнага рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. "Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых - кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто паехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі. "Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай - хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцей, фантазіі і жадання кожнага. Настаў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі", - заявіў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь - прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. "Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым напрамку і не спыніцца на дасягнутым. Але ж няма мяжы дасканаласці, і заўсёды знойдзецца дзе прымяніць уласныя сілы. Беларусь - наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным, - сказаў ён. - Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ прыгажэйшай". Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асабісты ўдзел кожнага ў гэтым працэсе будзе для новых пакаленняў прыкладам сапраўднага патрыятызму, калі прыгожыя лозунгі і словы падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі і ўчынкамі. "І гэта не задача аднаго года. Магчыма, некалькіх гадоў. А лепш, калі стане нормай жыцця. Нашай роднай зямлі патрэбна энергія любові кожнага жыхара, яго вера ў сваю краіну і клопат аб ёй. Беларусь такая, якой мы яе бачым, такая, якой мы яе ствараем. І самае галоўнае - якія мы, такая і яна, наша Беларусь. Чым больш людзей паспяховых, упэўненых у сабе і сваёй краіне - тым мацнейшая дзяржава. І разуменне гэтай сувязі трэба перадаць, як ген, сваім дзецям", - лічыць Аляксандр Лукашэнка. Гэта немагчыма без выхавання гордасці за сваю краіну, горад, вёску, сям'ю. Каб прывіць гэтыя пачуцці, трэба самім быць адказнымі за словы, справы, учынкі, за блізкіх людзей. "Мы павінны паказаць нашым дзецям, што, як ні склалася б іх жыццё ў будучым, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуць суцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад гэтай зямлі. Мне не трэба вам расказваць, што такое малая радзіма, асабліва, што такое вёсачка, у якой, можа, ужо засталося тры-пяць дамоў, - калісьці вялікая вёска ператварылася ў зусім маленькі куток, як у нас раней гаварылі, у хутарок. І мне не трэба вас пераконваць, што з гадамі цягне туды, дзе ты зрабіў першыя крокі. Пакуль у нас ёсць час і магчымасці, давайце выратуем гэтыя хутаркі", - заклікаў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: тыя, у каго ёсць магчымасці адбудаваць і адрадзіць гэтыя вёсачкі, няхай назавуць іх сваім імем. "Але мы яго захаваем. І калі глядзець у сутнасць тэмы года глыбей, то стане зразумела, што гэта не краіна, а мы самі маем патрэбу ў тым, каб зрабіць штосьці добрае і карыснае для свайго роднага краю. Гэта нам важна адчуць сябе патрэбнымі, шчодрымі. Усвядоміць сябе гаспадарамі ўласнага жыцця, самадастатковымі людзьмі, якія не толькі шчыра радуюцца поспехам сваёй краіны, але і адчуваюць да іх асабістую прыналежнасць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.