Новости проекта
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Большая конференция "Родительское собрание"
Голосование
Наш сайт помог найти ответы на Ваши вопросы?
Всего 45 человек
Голосование
Посетители, которые заходят на сайт, чаще всего...
Всего 135 человек

Гульня як галоўны сродак выхавання народнай педагогікі

Дата: 17 ноября 2017 в 12:03

Гульня як галоўны сродак выхавання народнай педагогікі

Кожны народ мае свае самабытныя гульні, якія займаюць вялікае месца ў жыцці дзіцяці. Гульня асноўная форма яго дзейнасці, змест жыцця. У іх дзеці мацнеюць фізічна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, дзейнічаць у калектыве.

Гульні, якія адлюстроўваюць характар народа, старажытныя звычаі і традыцыі, з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыі і культуры народа. І беларускі народ тут не з’яўляецца выключэннем. Гульні беларусаў цесна связаны з бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, клімата-геаграфічным становішчам рэспублікі, яе народным асяродзем.

Паколькі народная гульня — гэта сацыялагічны феномен, у якім умоўна адлюстроўваецца рэчаіснасць, то з развіццём грамацкай свядомасці змяняецца і змест гульняў. Аднак лепшыя традыцыі народный фізкультуры, педагогікі, звычаі і нацыянальны каларыт у іх не толькі не знікаюць, але і беражліва захоўваюцца.

Як правіла, беларускія народныя гульні — рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастольных удзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі. Адны з гульняў маюць пэўныя традыцыйныя нормы і моўнае афармленне, што ператварае іх у сваеасаблівыя драматызаваныя дзеянні. У другіх строга размяркоўваюцца ролі ўсіх удзельнікаў, слова ў іх з’яўляюцца сігналам для нейкага дзеяння.

Акрамя сюжэтна-ролевых, сустракаюцца і гульні-карагоды, дзе арганічна спалучаюцца словы, рухі, песні, народныя мелодыі. Усё гэта, безумоўна, садзейнічае выхаванню ў дзяцей цікавасці да беларускай народнай вытворчасці, да роднай мовы.

У большасці такіх гульняў правілы строга не рэгламентуюцца і часцей за ўсё складаюцца самімі ўдзельнікамі. Змест гульняў лёгка засвойваецца, а прастата і вырыятыўнасць правілаў, нескладанасць інвентару робяць іх даступнымі для равядзення ў самых разнастойных умовах.

Такім чынам, народныя гульні у комплексе з іншымі выхаваўчымісродкамі ўяўляюць аснову для фарміравання ў дзяцей неабходных фізічных якасцей і навыкаў, выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа.

Гульні дзяцей разнастойныя. У іх дзеці павінны суадносіць свае дзеянні  з дзеяннямі другіх удзельнікаў гульні, выконваць пэўныя правілы, не змяняць іх, інакш гульня не атрымаецца. У гульнях сюжэтна-бытавых знаходзяць адлюстраванне важныя падзеі, якія адбываюцца ў краіне, з’явы акаляючага дзіця жыцця.

Характар адносін герояў дзеці пазнаюць, калі выконваюць розныя ролі ў рамках аднаго сюжэта ці прымаюць удзел у гульнях з разнастойнай тэматыкай. Гульні дзяцей дастаткова разнастойныя, хаця калі-нікалі бедныя да сваяго зместу і незаўсёды станоўча ўплываць на выхаванне, калі не ажыццяўляеууа педагагічнае кіраўніцтва гульнёй.

Ва ўсіх сюжэтна-бытавых гульнях адлюстроўваюцца адносіны паміж людзьмі ў быце, у грамацкім жыцці, адносіны да розных бакоў дзейнасці. У гульнях дзеці адлюстроўваюць тое, што што было ў іх жыццёвым вопыце. Дзяўчынкі ў асноўным гуляюць у лялькі, у дочкі-мацеры, у госці. У многіх гульнях дзеці адлюстроўваюць адносіны, якія складаюцца паміж дарослымі і дзецьмі.

Назіранні за такімі гульнямі даюць кіраўніку магцымасць уявіць атмасферу сям’і, у якой выхоўваецца дзіця, абмеркаваць з дзіцямі тыя ці іншыя пытанні ўзаімаадносін. Важна, каб тое ўмяшацельства педогога не парушыла гульню, а , наадварот, падтрымала яе. Пры арганізацыі гульняў выхавацелю важна дапамагцы дзецям устанавіць правільныя ўзаімаадноміны, паказаць шляхі справядлівага вырашэння ўзнікаючых пытанняў.

Гаворачы пра гульні беларускага народа, нельга не звярнуць увагу на гульні, дзеянне якіх адбывалася (і з гэтым быў связаны іх змест) на нейкім абрадзе — Купалле, Вялікадзень, Каляды і г.д. У абрадавых гульнях больш калярова, чым у іншых адлюстроўваецца традыцыі і культура народа. У іх спалучаюцца драматызацыя, песеннасць, паэтычнае аздабленне з пластыкай і спартыўнасцю. Такія гульні-прадстаўленні разыграваюцца па ўсіх правілах драматычнага мастацтва. У абрадавых гульнях дзейнічаюць прадстаўнікі жывёльнага свету, яны связаны з прыродай, бытам беларускай вёскі і дапамагаюць дзецям успрымаць мастацкае слова ў сувязі з сітуацыйнымі дзеяннямі, развіваюць факторы, даюць прастор для творчай ініцыатывы. Знаёмства дзяцей з абрадавымі гульнямі ўводзіць іх не толькі стыхію народнага мастацкага жыцця, але і выхоўвае погляд на свет, этычныя і маральныя правілы, выпрацаваныя нацыяй і ўсвядомленыя ёю як неабходнасць пры фарміраванні нацыянальнага характару.

Змест многіх народных гульняў задавальняе інтарэсы сучасных дзяцей, адпавядае іх жыццёвым запатрабаванням. Дзяцей захапляе вобразнасць народнай гульні, у якой звычайна абыгрываецца нейкая падзея: лоўчія рыбы (“Браднік”), размова на тэлефоне (“Сапсаваны тэлефон”), купленне фарбаў (“Фарбы”) і г.д. Гэта падзея і складае змест гульні, менавіта яе перажывае дзіця, таму што вобразы і сюжэты народных гульняў блізкія дзіцяцай фантазіі. Дзеянні, якія складаюць гульню, як правіла, працілеглыя адзін аднаму. Так, у гульні “Гусі-гусі” ваўку трэба злавіць гусей, а гусям — уцячы ад яго. У гульні “Каршун” каршун ловіць куранят, а квактуха абараняе іх. Гэта ўносіць у гульню элемент спаборніцтва, а значыць, выклікае ў дзяцей розныя пачуцці: заднаго боку, апаску, засмучанасць ад паражэння; з другога — радасць ад перамогі. Такія гульні вельмі прывабліваюць дзяцей.

Кожная гульня, калі яна па сілах дзіцяці, уплывае на выхаванне ягорозуму, характару, вагі, развівае яго маральныя пачуцці, умачоўвае фізічна, стварае пэўны духоўны настрой, цікавасць да народнай творчасці.

Народныя гульні маюць вялікае значэнне ў выхаванні шмат якіх станоўчых якасцей у дзяцей: знаходлівасці, дысцыплінаванасці, назіральнасці, пачуцця гумару. Н.К. Крупская рэкамендавала, захоўваюцы педагагічную накіраванасць народных гульняў, змяніць іх назвы, прыдумаць да іх новыя словы, наблізіць іх змест да сучастнасці.

Складанасць кіраўніцтва гульнёй звязана з тым, што яна з’яўляецца свабоднай дзейнасцю дзяцей . важна захоўваць гэту свабоду.

Педагогу важна ўмела пачаць гульню, адразу арганізаваць дзяцей, коротка і зразумела растлумачыць ім, у якую гульню і як яны будуць гуляць. Вялікае значэнне пры гэтым маюць зацікаўленасць і эмацыянальнасць самаго кіраўніка, выхавацеля, яго здольнасць захваціць да гульні ўсіх дзяцей, вобразнасць і зразумеласць яго мовы, выразнасць жэстаў, паважлівыя адносіны да ўсіх удзельнікаў, жаданне іх аб’яднаць.

У працэсе гульні трэба звярнуць увагу на яе тэмп. Павольны тэмп стамляе, расхалоджвае дзяцей, ім даводзіцца доўга чакаць сваей чаргі. Але і празмерна хуткі тэмп узбуджае дзяцей, прыводзіць да мітусні, выклікае спрэчкі паміж удзельнікамігульні. Ва ўсіх гульнях з рукамі трэба абмежаваць прастору. Яна павінна быць невялікай, каб дзеці не стаміліся.

У рухальных гульнях выхавацель паказвае, як трэба выканаць тыя ці іншыя дзеянні, пры дапамозе пытанняў паўтарае з дзецьмі правілы гульні, каб пераканацца, што яны правільна зразумелі яе змест.

Вызначыць тых, хто водзіць у гульні, можна разнымі спосабамі, але асноўнымі з іх з’яўляюцца наступныя:

а) “брацца за палку” — удзельнікі гульні бяруцца за палку рука да рукі, угору. Той, хто накрые канец палкі, — водзячы;

б) “капацца” — ігракі становяцца ў шарэнгу каля лініі, ставяць палку на ступню і рэзкім узмахам кідаюць як мага далей. Той удзельнік гульні, палка якога ўпала бліжэй за ўсіх, — водзячы;

в) “лічыцца”;

г) “дамаўляцца” — водзячага выбіраюць з ліку найбольш вопытных па дамоўленасці.

Выхавацель у гульні павінен бачыць дзеянне кожнага дзіцяці. Бадзёрым словам, дзейсным удзелам ён падтрымлівае ў дзяцей радасны настрой, заахвочвае праяўленне рашучасці, смеласці, знаходлівасці, ініцыятывы, стрымлівае празмерна актыўных дзяцей, падбадзёрвае тых, хто адстае, папярэдлівае магчымыя выпадкінедабразычлівых адносін да лепш скрытных дзяцей. Для стымулявання ходу гульні ён можа прыняць у ей удзел як звычайны ігрок, строга захоўваючы правілы.

У рэдкіх выпадках выхавацель можа ўзяць на сябе адказную ролю і паказаць, як трэба выконваць дзеянні, або, калі неабходна, падаць гульні жвавасць, эмацыянальнасць.

Гульню можна ўключыць у розныя віды дзейнасці дзяцей, выкарыстоўваць іх на занятках па фізкультуры, пасля заняткаў. Выхавацель можа апрацоўваць гульні, якія найбольш падабаюццадзецям. Дзецям спадабаюцца спартыўныя святы беларускай народнай гульні. Акрамя таго трэба праводзіць сезонныя гульні дзяцей, абрадовыя святы з выкарыстаннем гульняў.

Лічылкі        

  1. “Цілі-целі-та-лі”—

Птушкі спявалі.

У лес паляцелі,

На галінкі селі.

Хутка птушкам гнёзды віць,

Хто не ўе, таму вадзіць.

  1. Каціўся яблык,

Міма сада.

Міма сада,

Міма града.

Хто падыме,

Той і выйдзе.

Прыклады народных гульняў

1. “Сапсаваны тэлефон”

Дзеці выбіраюць вядучага з дапамогай лічылкі. Усе садзяцца на крэслы, расстаўленыя ў рад. Вядучы ціха (на вуха) гаворыць якое-небудзь слова дзіцяці. Што сядзіць побач, той перадае яго наступнаму і г.д. Слова павінна дайсці да апошняга ўдзельніка гульні. Вядучы пытаецца ў апошняга: “Якое слова ты пачуў?” Калі той скажа слова, названае вядучым, значыць “тэлефон спраўны”. Калі ж слова не тое, вядучы распытвае ўсіх па чарзе (пачынаючы з апошняга ўдзельніка гульні), якое слова яне пачулі. Так пазнаюць,хто паблытаў, “сапсаваў тэлефон”. Вінаваты займае месца апошняга ў радзе.

“Сапсаваны тэлефон” супакойвае дзяцей пасля шумных руховых гульняў.

2. “Недарэчнасці”

Найбольш знаходлівага вучня назначаюць вядучым. Ён водзіць пальцам па стале або палачкай па пяску і прыгаворвае якія-небудзь простыя словы, напрыклад:

  • Цілі-цілі-цілі!

      Цілі-цілі-цілі!

Усе ўдзельнікі гульні дружна паўтараюць за ім:

  • Цілі-цілі-цілі!

      Цілі-цілі-цілі!

  • Арол над гарой — нечакана кажа вядучы.

Усе адразу паўтараюць:

  • Арол пад гарой.

А вядучы зноў нешта малюе пальцамі і прыгаворвае:

— Цілі-цілі-цілі!

     Цілі-цілі-цілі!

Дзеці паўтараюць.

  • Воўк у лесе! — кажа вядучы.

Гульцы хутка і дружна паўтараюць:

  • Воўк у лесе!

Пасля чарговай прыгаворкі вядучы гучна гаворыць:

  • Птушынае капыта!

Усе прамаўчаць, бязглуздзіцу паўтараць нельга. Той, хто следам за вядучым выкрыкне бяссэнсавыя словы, плаціць рант.

Гульня працягваецца. У канцы гульні ранты разыгрываюцца.

3. “Горлачыкі”

Дзеці выбіраюць “маці”, “дачку” і “ката”. Усе астатнія — “гарлачыкі”. “Маці” гаворыць:

  • Вось там будзе “склеп”. А вось тут наша “хата”.

Ідзіце, “гарлачыкі”, у “хату”.

“Гарлачыкі” прыйшлі ў “хату” і спыніліся. “Маці” гаворыць:

  • Дапамажы мне, дачушка, гарлачыкі ў склеп аднесці!

“Маці” і “дачка” бяруць па два дзіцяці за рукі і вядуць іх да “склепа” (нясуць гарлацыкі). Так яны ходзяць, пакуль не перацягнуць усе “гарлачыкі” у “склеп”. Там “гарлачыкі” сядзяць на кукішках.

  “Маці” гаворыць “дачцэ”:

  • Я пайду ў поле на работу, а ты вартуй гарлачыкі. Глядзі, каб кот у склеп не залез і гарлачыкі не перакуліў.

“Маці” адыходзіць. А “дачка”, крыху пачакаўшы ідзе да сябровак. “Кот”, азірнуўшыся па баках, уваходзіць у “склеп”, абыходзіць “гарлачыкі”, гаворыць на аднаго: “Гэта смятанка!” і — раз лапкай — “перакульвае”. На другога: “Гэта сыроватка!” — і “перакульвае”. На трэцці: “Гэта тваражок” — і зноў “перакульвае” і г.д. Угэты час прыходзіць “маці”, бачыць перакуленныя “гарлачыкі”, кліча “дачку”, і яны пачынаюць лавіць “ката”. Калі яны не могуць злавіць яго, то клічуць на дапамогу “гарлачыкі”. Усе дзеці бяруцца за рукі і ловяць “ката” у “сетку”. “Кот” лічыцца злоўленным, калі вакол яго ўдзельнікі гульні сашчэпяць рукі.

4.“Маша”

Дзеці выбіраюць “Машу”, завязываюць ей вочы, у сярэдзіну кола і прыгаворваюць:

Маша, Маша, ты пацеша наша,

Ручкі златы, на імя ўкажы.

5.“Браднік” (рыбак)

      У гульні могуць удзельнічаць 6-20 чалавек. Пры дапамозе лічылкі дзеці выбіраюць                  “рыбака” і завязваюць яму вочы. Затым, пляскаюцы ў далоні. Ходзяць вакол яго, а ён ловіць іх. Калі на шляху “рыбака” перашкода (сцяна, стул, яма і г.д.), дзеці дзеці гавораць яму: “Глыбока”, калі ён абыходзіць гэту перашкоду, — гавораць: “Мялей”, а калі абыдзе, — “Мелка” або “Чыстая вада”. Злавіўшы каго-небудзь, “рыбак” павінен назваць яго імя. Калі назаве правільна, то злоўлены становіцца “рыбаком”, і гульня пачынаецца спачатку. Калі “рыбак” памыліўся, дзеці крычаць: “Жабу злавіў”, і “рыбак” адпускае гульца. У час       

гульні дзеці перамяшчаюцца толькі навакольна.

 

Літаратура

  1. Беларускія гульні ў дзіцячым садзе. Склад.: З.І. Ермакова, В.М. Шабека Мн.: Народная асвета, 1987.
  2. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. Склад.: К.Б. Кабошнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І.Н. Цішчанка Мн.: Вышэйшая школа, 1985.
  3. Дзіцячы фальклор. Мн., 1972.
  4. Народная педагогіка беларусаў. А.А. Грышаць, Л.М. Варанецкая, У.В. Пашкевіч Мн., 1999.
  5. Старжынская Н.С. Сябруем і гуляем разам. Мн.: народная асвета, 1994.  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.