Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Наш сайт помог найти ответы на Ваши вопросы?
Всего 42 человека
Голосование
Посетители, которые заходят на сайт, чаще всего...
Всего 129 человек

“Развіццё выразнага і вобразнага маўлення дашкольнікаў”

Дата: 17 ноября 2017 в 11:57

Развццё выразнага i вобразнага маўлення выступае як састаўная частка выхавання агульнай культуры чалавека, яго адукаванасці, узроўню яго духоўнага развцця. Правільнасць маўлення прадугледжвае абавязковае авалодванне нормамі вуснай i пісьмовай формаў літаратурнай мовы (правіламі вымаулення, націску, слова-утварэння, граматыцы i г. д.). Выразнасць — выкарыстанне моўных сродкаў у суаднясенні з мэтамі i умовамі зносін. Разам з выражэннем думкі такое маўленне адлюстроўвае пачуцці, эмацыянальныя i эстэтычныя перажыванні.

Большасць даследчыкаў выразным лічыць маўленне, якое пабудавана так, што самім падборам i ўладкаваннем сродкаў мовы, знакавай структурай уздзейнічае не толькі  на розум,  але i на эмацыянальную  вобласць  свядомасці i падтрымлівае ўвагу слухача  або  чытача.

Разам з тым мовазнаўцы адзначаюць, што ў тым выпадку, калі пэўная структура маўлення  ў  адпаведнасці  са сваей пабудовай i знакавай структурай не толькі падтрымлівае ўвагу і  цікавасць у слухача, a i фарміруе канкрэтна-пачуццёвыя ўяўленні  аб  рэчаіснасці, то яно характарызуецца як вобразнае.

 У працах Б. М. Галавіна, У. В. Анічэнкі, Т. I. Тамашэвіча, А. А. Каўруса, I. Я. Лепешава і  інш. вобразнасць i выразнасць маўлення разглядаюцца не толькі  ў сувязі з яго вонкавай прыгажосцю, але i з прыгажосцю яго ўнутранай пабудовы. 3 пункту гледжання мовазнаўцаў, гэтыя якасці маўленне набывае толькі  пры цесным спалучэнні вялікай работы думкі i шчырага пачуцця з дасканалым адборам моўных сродкаў. Пры гэтым чым ярчэй i самастойней думка, тым глыбейшае i найбольш шчырае пачуццё яна выклікае, тым дакладней патрабуецца падбіраць i выкарыстоўваць выразныя сродкі мовы ў выглядзе асобных слоў словазлучэнняў, сказаў, iнтанацый.

Працэс станаўлення выразнага i вобразнага маўлення дашкольнікаў знаходзіцца ў цэнтры ўвагі  многіх даследчыкаў дзіцячага маўлення. У ix працах адзначаецца, што змест cваіх думак дзіця перадае пры дапамозе простата слова, а свой унутраны стан, свае пачуцці, адносіны выражае пры дапамозе мовы, якая мае асаблівую інтанацыю, гучанне, вобразнасць (Л. С. Выгоцкі, С. Л. Рубінштэйн, А. А. Люблінская).

С. Л. Рубінштэйн, А. М. Лявушына, Н. С. Карпінская адзначаюць, што выразнасць маўлення дашкольікаў  у адпаведнасці з узроставымі  перыядамі ix развіцця носіць неаднолькавы, зменлівы характар — ад яркасці, экспрэсіўнасці i эмацыянальнасці ў малодшым дашкольным узросце да cyxacці i малавыразнасці  ў старэйшым. На ix думку, для развіцця  выразнасці  маўлення ў дзяцей старэйшага дашкольнага узросту патрэбна cicтэматычная i мэтанакіраваная работа. У аснове гэтай рабо­ты павінна ляжаць разуменне i выкарыстанне ў маўленні выразна-выяўленчых сродкаў, якія раскрываюць унутраны сэнс выказвання.

Найбольш значнымі крыніцамі развіцця выразнасці дзіцячага маўлення з'яуляюцца творы мастацкай літаратуры i вуснай народнай творчасці, у тым ліку i малыя фальклорныя формы. Выхаваўчае, пазнавальнае i эстэтычнае значэнне мастацкай  літаратуры i фальклору вельмі  вялікае. 3 ix дапамогай у дашкольнікаў  paзвіваюцца ўменні тонка адчуваць мастацкую форму, мелодыку i рытм роднай мовы. Азнаямленне дзяцей з мастацкімі  творамі аказвае вялікі ўплыў на развццё разумення ролі выразных сродкаў у мастацкім тэксце.

  Сярод шматграннасці  i разнастайнасці  ўсёй выразна-выяўленчай систэмы мастацкай літаратуры i фальклору мы вылучаем тыя сродкі мастацкай выразнасці, якія часцей сустракаюцца ў творах, што ўключаны ў кола чытання дзяцей дашкольнага ўзросту.

Тут, у першую чаргу, неабходна назваць мастацкі гукапіс. Яго спецыфічнымі рысамі з'яўляюцца алітэрацыі, асанансы, гукаперайманні, рыфмы. Яны падкрэсліваюць шматлікія выяўленчыя, сэнсавыя, эмацыянальныя уласцівасці  фальклору. I рыфма, i гукаперайманні з'яуляюцца абавязковымі ўласцівасцямі жывога вуснага народнага слова. Просты i дакладны падбор імітацыйных гукавых радоў робіць творы фальклору надзвычай выразнымі i запамінальнымі. У выніку чаго яны з'яўля­юцца той школай, праз якую дзеці атрымліваюць першыя ўяуленні аб уласцівасцях мастацкага  гукапісу, засвойваюць асаблівасці  паэтычнай мовы.

Вялікую ролю ў стварэнні выразнасці мастацкага твора выконваюць стылістычныя сродкі мастацкай выразнасці. Сярод ix сваей мастацкасцю i паэтычнасцю вызначаецца метафара. Яна дае магчымасць дзіцяці  ўспрыняць паняцце, зрабць яго рэчыўным, надзяліць яго пэўнымі  якасцямі.

Пашыранай разнавіднасцю метафары з'яўляецца мастацкае ўвасабленне. Найбольш пашырана яно у казках, песнях, легендах. Што да персаніфікацыі то сваей алегарычнасцю у большай ступені вызначаюцца народныя казкі пра жывёл i народныя песні  пра навакольны свет. Менавіта ў гэтых жанрах жывёлы i рэчы персаніфікуюцца часцей, надзяляюцца здольнасцю гаварыць i дзейнічаць, як людзі.

Яшчэ адной разнавіднасцю метафары, якая паэтызуе дзцячае маўленне, з'яўляецца гіпербала. Парушэнне ў змесце твора рэальных прапорцый i суадносін, якое ствараецца гіпербалай, вызывае ў дашкольнікаў гума-рыстычныя пачуцці  i вобразы.

Вобразны накірунак у творах літаратуры i фалькло­ру мае i такі сродак мастацкай выразнасці як параўнанне. Яно дазваляе больш канкрэтна, ярка i дакладна ахарактарызаваць адну рэч або з'яву пры дапамозе другой. Успрыманне дзецьмі гэтага  мастацкага тропа развівае ix творчыя здольнасці да мастацкага апісання, малюнкавасці  ў маўленні.

Арыгінальнасць думкі, яе яркасць, вобразнасць перадае ў творах эпітэт. 3 яго дапамогай маўленне набывае сваю высокую эстэтычную функцыю.

Як арнамент упрыгожваюць тканіну кожнага літаратурнага твора памяншальна-ласкальныя суфіксы. Пры гэтым рэчы, аб якіх гаворыцца ў літаратурных творах, набываюць замілаванасць i мілагучнасць.

Пад уплывам жывога слова мастацкай літаратуры развіваецца эстэтыка маўленчай культуры дашкольнікаў. Яны авалодваюць мастацтвам вуснага маўлення. Разам з яго звязнасцю ў дзяцей развіваюцца такія камунікатыўныя якасці  маўлення, як выразнасць i воб­разнасць.

     Арганізаваная работа па фарміраванню ў дашкольнікаў выразнасці беларускага маўлення патрабуе вырашэння наступных задач: выхавання пачуццёвай асновы ўспрымання дзецьмі сапраўднага мастацкага слова твораў літаратуры i тым самым стварэння ўмоў для авалодання дашкольнікамі асобым дарам — «дарам слова», падвядзення дзяцей дашкольнага ўзросту да правядзення паралелей паміж творамі рускага i беларускага фальклору, вызначэння ix агульных уласцівасцей i адметных нацыянальных асаблівасцей, наданне большай yвагі авалоданню дзецьмі лексічнымі сродкамі маўлен­чай выразнасці.

        Знаёмства дзяцей са стылістычнымі сродкамі мас­тацкай выразнасці можа адбывацца з дапамогай на­ступных практыкаванняў: назаві слова, што робіць мастацкі твор прыгожым; назаві словы, якія сустракаюцца толькі ў казцы; знайдзі  у казцы прыказкі, трапныя выразы; падбяры прыгожыя словы да той ці іншай рэчы ці з'явы; знайдзі якога прыгожага слова не хапае, знайдзі словы, якія надаюць твору пяшчотнасць, замілаванасць, знайдзі прыгожае параўнанне, знайдзі  незвычайнае параўнанне. Цэлы шэраг практыкаванняў накіраваны на высвятленне ўспрымання i асэнсавання дашкольнікамі сэнсавага значэння слова. Пры ix правядзенні педагогу пажадана улічваць, што вырашэнне гэтай задачы залежыць ад жыццёвага вопыту дзіцяці, ад запасу яго ўяўленняў, ад вобразнай памяці  i эмацыянальнай ацэнкі. У працэсе работы з мастацкім тэкстам дзеці могуць выконваць такое задание, як знайсці ў творы словы падобныя (супрацьлеглыя) па значэнню. Для гэтага з выхаванцамі праводзіцца гульня «Якія словы  вы  пачулі?».  Калі  ў  творах  фальклору сустракаюцца трапныя выразы, то знаёмства з iмi адбываецца не толькі  ў сувязі  з разуменнем зместу гэтых мастацкіх сродкаў дзецьмі, але i тлумачэннем ix сэнсу словамі  падобнымі  па значэнню (гульня «Як сказаць інакш?»).

     Значную цікавасць выклікаюць у дашкольнікаў за­данні, якія накіраваны на тое, каб расказачць пра казачную рэч, з'яву, персанаж словамі падобнымі па значэнню (гульня «Хто скажа інакш?»).

      Вершаваная пабудова твораў літаратуры i фальклору дае магчымасць з найбольшай эфектыунасцю праводзіць з дзецьмі  практыкаванні дзе неабходна падабраць i ўставіць у тэкст словы, якія падыходзяць па сэнсу (варыянты слоў аднаго сінанімічнага рада прапаноўваюцца педагогам), гульня «Падбяры найбольш прыдатнае слова». У гэтым выпадку рыфма падказвае дзецям найбольш прыдатнае слова з пэўнага сінанімічнага ра­да, падкрэслівае значнасць яго выбару для прыгожай гукавой афарбоую верша.

   Так, дашкольнікам прапаноўваецца некалькі варыянтаў гучання забаўкі «Ой, бычок мой, бысенька». Кожны раз адзін са сказаў гучаў па-рознаму: «Ты паціхеньку хадзі”, «Ты маўкліва хадзі”, «Ты сцішана хадзі”. Дзе­цям раяць вызначыць, у якім варыянце сказ гучыць найбольш прыгожа.

       Кампазіцыйныя сродкі мастацкай выразнасці літаратурных творауў дашкольнікі могуць засвоіць з дапамогай такіх заданняў i гульнявых практыкаванняў, як «Пачні, працягвай, закончы», «Вызнач пачатак твора», «Знайдзі ў казцы паўторы», «Назаві прыказкі, прымаўкі, песенькі, якія прагучалі ў творы». «Падбяры слова, падобнае па гучанню», «Закончы радок», «Знайдзі аднолькавыя хвосцік і ў словах» i г. д.

На матэрыяле літаратурных твораў у дзяцей адпрацоўваецца інтанацыйная выразнасць маўлення. Для вырашэння гэтай задачы выхавальнік можа выкарыстоўваць малыя формы беларускага фальклору, якія ў  большай ступені  насычаны мастацкімі сродкамі інтанацыйнай выразнасцю. Па-першае, гэтыя невялікія па памеры творы дазваляюць пры мінімуме часу сканцэнтраваць максімум увагі на пэўных выразных сродках маўлення, па-другое, выкарыстанне малых жанраў бела­рускага фальклору пашырае лекску выхаванцаў, актывізye слоўнікавы запас, знаёміць з лексічнымі выразнымi сродкамі, дапамагае авалодаць граматычным ладам беларускай мовы, яе інанацыйнымі  адценнямі, па-трэцяе,  знаёмства з прыказкамі i прымаўкамі, трапнымі выразамі набліжае дзіця да духоўных вытокаў беларускага маўлення, яго вобразнасці, па-чацвёртае, большасць твораў маюць вершаваную форму, між тым як менавіта вершаваны матэрыял успрымаецца дзецьмі з вялікім задавальненнем i дазваляе з найбольшай карысцю звярнуць увагу дзіцяці на выразнасць маўлення.

Інтанацыйныя якасці голасу можна адпрацоўваць з дапамогай фальклорных твораў, якія маюць розны тон гучання. Дзяцей знаёмяць з пяшчотным, замілаваным тонам калыханак, радасным — заклічак i забаўлянак, загадак i жартоўных песень. Пасля праслуховання у выхаванцаў пажадана запытацца: «Як гучыць твор?» Паколькі асноўны тон гучання падкрэслівае сілу i вышыню голасу, то пасля азнаямлення з пэўнымі фальклорнымі жанрамі i завучвання ix на памяць дашкольнікі павінны расказаць гэтыя творы з той гучнасцю, якая адпавядае ix прызначэнню.

Знаёмства дзяцей з тэмпам маўлення добра праводзіць на прыкладзе лічылак, скорагаворак, апавяданняў, казак. Адзначым, што пры гэтым выхаванцам неабходна падкрэсліваць, што тэмп у мауленні можа мяіняцца ў залежнасці ад зместу твора, яго прызначэння. Так, тэмп маўлення  ў калыханках — павольны, у скорагаворках — хуткі, у казках тэмп маўлення мяняецца ад змены сітуацьй.

Замацаваць веды дзяцей пра тэмбр маўлення дапамогуць такія гульні i практыкаванні, як «Адгадай, хто гаворыць», «Пагуляем — адгадаем», «Хто жыве ў  рукавічцы», «Пазнай па голасу».

Знаёмства дзяцей з pycкімі  варыянтамі казак пра жывёл адбываецца значна раней, чым з ix беларускімі паралелямі.. Вызначальным прынцыпам гэтых заняткаў выступае правядзенне паралелей сюжэтаў i вобразаў, ix мастацкага апісання ў блізкароднасных творах двух братніх  народаў. Увага звяртаецца на рысы падабенства i адрознення.  Пры наяўнасці песенек, заклічак дзеці могуць узнауляць ix i адзначаць, як расказваецца ў  кожнай казцы пра пэўныя рэчы i дзеянні. Параўноўваюцца прыгожыя апісаннi, мянушкі казачных персанажаў ix рэчау, месцы дзеянняў, якія адбываюцца ў творы. Гэта спрыяе таму, што дзеці лепей заўважаюць нацыянальны каларыт казачнага твора, яго мастацкія моўныя асаблівасці.

Такая ж работа праводзіцца пры вызначэнні падабенства  паміж прыказкамі. 3 гэтай мэтай дзецям спачатку  расказваецца на рускай мове сітуацыя, якая заканчваецца адпаведнай прыказкай. Пасля чаго ў дашкольнікаў пытаюцца, пра што гаворыцца ў прыказцы, як пра гэта расказваецца. Потым педагог прапаноўвае ўзор прыказкі, падобнай па сваім сюжэце, i дзеці  вызначаюць, як расказваецца ў  ей пра пэўную рэч ці  з'яву. Такая работа спрыяе ўзбагачэнню вобразнага маўлення дзяцей як на беларускай, так i на рускай мове, знаёміць з мастацкасцю беларускіх  народных  прыказак.

Сінтаксічную выразнасць маўлення ў дзяцей можна адпрацоўваць з дапамогай практыкаванняў, якія накіраваны на вызначэнне структурнага месца слова у ска­зе, змянення i вар’іравання парадку слоў у iм. Да ix адносяцца: «Памяняй месцамі словы ў сказе, каб ён гучаў  прыгожа», «Прыдумай пытанне да казачнага ге­роя i ўяўляемы адказ», «Скажы той жа сказ, але словы ў  іншым парадку», «Перакажы тэкст cваімі словам!» (на матэрыяле прыказак), «Складзі сказ супрацьлеглы па сэнсу таму, што прагучаў» (на матэрыяле прыказак), «Скажы сказ з  клічнай, апавядальнай, пытальнай  інтанацыяй».

Асноунай формай работы па развіццю выразнага i вобразнага маўлення ў працэсе тэатральна-мастацкай дзейнасці  з'яўляецца гульня-драматызацыя, якая разам з гульнявой матывацыяй вызначаецца i сваей камунікатыўнай накіраванасцю. Яе выкарыстанне мае значэнне таму, што менавіта ў такой гульні з рэпрадуктыўным маўленнем (запазычанне моўных узораў літаратурнага тэксту) спалучаецца прадуктыўнае. Акрамя таго, у час яе правядзення з найбольшай дакладнасцю праяўляецца патэнцыял успрымання дзецьмі мастацкага твора, які потым пры ўзнаўленні яны раскрываюць з дапамо­гай прыёмаў літаратурнай тэхнікi  i  сродкаў мастацкай выразнасці. Пры гэтым неабходна улічваць, што варыятыўнасць маўленчых паводзін дзяцей у гульні-драматызацыі залежыць i ад ix індывідуальных магчымасцей, тым больш што сацыяльныя ролі, якія выконваюць маленькія ўдзельнікі гульні, патрабуюць ад ix пэунай выразнасці i вобразнасці маўлення.

Развіццё выразнасці i вобразнасці з'яўляецца важнай характарыстыкай звязнага маўлення дзіцяці.

Лексічны склад маўлення з'яўляецца састаўной часткай вобразнасці, таму што работа над сэнсам слова дапамагае дзіцяці выкарыстоўваць дакладнае па сэнсу i выразнае слова ці словазлучэнне ў адпаведнасці з кантэкстам выказвання. Граматычны аспект развіцця вобразнасці таксама вельмі важны, таму што, выкарыстоўваючы сінтаксічныя сродкі (парадак слоў, пабудова розных тыпау сказаў), дзіця афармляе свае выказванне граматычна правільна i адначасова выразна.

Фанетычны склад маўлення ўключае гукавое афармленне тэксту (інтанацыйная выразнасць, правільна вы­браны тэмп, дыкцыя), гэта вызначае эмацыянальнае ўздзеянне маўлення на слухачоў.

Увогуле развіццё выразнасці дзіцячага маўлення аказвае значны ўплыу на развіццё самастойнай слоўнай творчасці, якая можа праяўляцца ў дзіцяці ў самых разнастайных жанрах — складанні казак, апавяданняў, вершаў, забаўлянак, загадак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.